Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў працягваць умацаваньне беларускага войска


Выступаючы на парадзе Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што зараз у міжнароднай палітыцы ўсё часьцей выкарыстоўваюцца аргумэнты сілы, таму кожны народ павінен быць гатовым бараніць сябе і сваю незалежнасьць.

Лукашэнка зьвярнуў увагу на то, што ў сёньняшнім парадзе ўдзельнічаюць РСЗА «Паланэз» і паабяцаў, што Беларусь працягне аснашчэньне сваёй арміі «самым сучасным узорам ваенная тэхнікі».

«Нікому ня будзе дазволена дэстабілізаваць сытуацыю, парушыць сувэрэнітэт і тэрытарыальную цэласнасьць нашай краіны», — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь цесна ўзаемадзейнічае са сваімі саюзьнікамі, перш за ўсё «з брацкай Расеяй», а таксама разьвівае дыялёг з краінамі Захаду.

«За гады незалежнасьці мы не далі ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязаліся ні ў адзін міжнародны канфлікт», — адзначыў ён.

Лукашэнка зьявіўся на парадзе у вайсковай форме і з чырвона-зяленай стужкай. Малодшага сына Мікалая побач з прэзыдэнтам няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG