Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія СМІ: У ЭЗ знаходзяцца тэрарысты, якія прыбылі пад выглядам уцекачоў


On the wave of Freedom -- Paris attack
On the wave of Freedom -- Paris attack

У чэрвені ў Нямеччыне затрыманыя трое людзей, якія, як мяркуецца, рыхтавалі тэракт.

На тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу знаходзяцца, як найменей, 17 прыхільнікаў экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Па словах кіраўніка Фэдэральнага ведамства па ахове канстытуцыі ФРГ Ханса-Георга Масэна, яны ўехалі на тэрыторыю ЭЗ пад выглядам уцекачоў. Масэн паведаміў пра гэта ў інтэрвію, апублікаваным у суботу нямецкім выданьнем Frankfurter Allgemeine Zeitung (FAZ).

Паводле Масэна, маюцца «бясспрэчныя доказы», якія пацьвярджаюць гэтыя дадзеныя. Большасьць тэрарыстаў, якія дзейнічалі па загадзе камандзіраў-джыхадзістаў, да цяперашняга часу знаходзяцца ў турме, альбо былі забітыя. Двое зь іх загінулі падчас тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», у чэрвені сьпецслужбы ФРГ затрымалі трох тэрарыстаў на тэрыторыі трох розных федэральных земляў Нямеччыны. Паліцыя сьцьвярджае, што затрыманыя рыхтавалі тэракт у цэнтры Дзюсельдорфа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG