Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Харкавам знайшлі вялікую схованку з боепрыпасамі


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Невядомыя схавалі там пяць ручных гранатамётаў. Як паведамляе УНІАН, боепрыпасы былі выяўленыя на гэтым тыдні ў лесапасадцы паблізу пасёлку Малая Рогань у Харкаўскім раёне.

Адзначаецца, што невядомыя схавалі 5 ручных гранатамётаў, амаль 50 гранат, больш за 3,7 тысячы патронаў розных калібраў і 55 камплектуючых да боепрыпасаў.

Пакараньне за ўчыненьне дадзенага злачынства прадугледжвае да 7 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Цяпер праваахоўнікі ўсталёўваюць асоб, якія мелі дачыненьне да дадзенага крымінальнага правапарушэньня.

Ад Харкава да зоны баявых дзеяньняў — каля 200 км.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG