Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лесарубы» з Валагодзкай вобласьці фінансавалі ісламістаў


Волагда

Волагда

Група з 13 радыкальных ісламістаў, якія падазраюцца ў перапраўцы сродкаў баевікам у Сырыю, затрыманая падчас спэцапэрацыі ў Валагодзкай вобласьці, паведамляюць сёньня «Вести» з спасылкай на кіраўніцтва мясцовага ФСБ.

Як заявілі апэратыўнікі, падазраваныя дзейнічалі пад выглядам лесарубаў, адпраўляючы ў Сырыю грошы, атрыманыя ад продажу драўніны.

У ходзе спэцапэрацыі праваахоўнікі канфіскавалі некалькі гранат, падобны да «пояса сьмяротніка» прадмет, пісталет-кулямёт і больш за кіляграм выбухоўкі.

Аднаго з затрыманых правяраюць на дачыненьне да ўчыненьня тэрактаў на Паўночным Каўказе ў 2010 годзе.

XS
SM
MD
LG