Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліпень будзе анамальна сьпякотным, — сыноптыкі


Ліпень у 2016 годзе чакаецца асабліва гарачым, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы Белгідрамэту Дзмітры Рабаў:

«Ліпень будзе значна гарачэйшым і сушэйшым, чым павінен быць. Тэмпэратура паветра на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму (норма — +17-19 градусаў). Акрамя таго, ападкаў чакаецца менш, чым звычайна. У большасьці дзён будзе стаяць гарачае і сухое надворʼе». Гэта істотна паўплывае на рост небясьпекі пажараў і зьмяншэньне роўняў вады ў вадаёмах.

У пятніцу 1 ліпеня ў Менску быў самы сьпякотны дзень за ўсю гісторыю назіраньняў — +31,8°. Папярэдні рэкорд трымаўся 101 год (1 ліпеня 1915-га было +31). Тэмпэратурны рэкорд 102-гадовай даўніны быў абноўлены ў Менску і 25 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG