Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці затрымалі чачэнца, падазраванага ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай»

  • БелаПАН

Як паведаміў 1 ліпеня тэлеканал АНТ, 22-гадовы ўраджэнец Чачні вербаваў баевікоў і спрабаваў выехаць у Заходнюю Эўропу. Замежніка спынілі падчас пасадкі на міжнародны цягнік Берасьце — Цярэспаль.

Апэрацыю праводзілі разам з расейскімі сілавікамі. Паводле іх інфармацыі, у сябе на радзіме маладзён працаваў на забароненую тэрарыстычную групоўку, і прынамсі адзін з завербаваных ім тэрарыстаў стаў сьмяротнікам.

Як расказаў затрыманы, з Масквы да Менску ён прыехаў на маршрутнай таксоўцы. Затым перасеў на цягнік і зьбіраўся трапіць у Польшчу. Дзейнічаў не адзін, а з хаўрусьнікамі.

«Двое з членаў гэтай злачыннай групы былі затрыманыя на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Найбольш радыкальны член гэтай злачыннай групы змог выехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Пры затрыманьні грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі адмаўляў сваё дачыненьне да дзеяньняў Ісламскай дзяржавы, спрабаваў схаваць сапраўдную мэту яго праезду праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — расказаў у эфіры тэлеканалу прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі Аляксандр Лаўруковіч.

Цяпер замежніка прымусова вышлюць у Расею, дзе ў дачыненьні да яго ўжо завялі крымінальную справу за арганізацыю незаконнага ўзброенага фарміраваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG