Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рэзка скрытыкавала рэзалюцыю па Беларусі, прынятую сёньня на 32-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

Як паведамляе ТАСС, дэлегацыя РФ заявіла, што «штучнае нагнятаньне напружаньня» вакол гэтага пытаньня «носіць заказны і палітызаваны характар», а спроба адкрытага ўмяшаньня аўтараў дакумэнта ў электаральныя працэсы сувэрэннай дзяржавы «абсалютна непрымальная».

Выступаючы на сэсіі, прадстаўнік расейскай дэлегацыі Аляксей Гальцяеў, падкрэсьліў, што «Расея не прызнае мандат спэцдакладчыка па Беларусі, роўна як і рэзалюцыю, у адпаведнасьці зь якой ён быў створаны». У Маскве лічаць, што праваабарончыя праблемы варта абмяркоўваць «выключна на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове».

На думку прадстаўнікоў Расеі, у дачыненьні да Беларусі замест разьвіцьця супрацоўніцтва па праваабарончай праблематыцы
«быў абраны беспэрспэктыўны мэтад абвінавачваньняў і ціску на сувэрэнную дзяржаву». "Палітычна матываваная рэзалюцыя і мандат па Беларусі дыскрэдытуюць Раду па правах чалавека, — заявіў расейскі дыплямат.

1 ліпеня Рада ААН у правах чалавека працягнула мандат спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі вугорскага дыплямата Міклаша Харасьці яшчэ на год.

Рада ў правах чалавека ўхваліла рэзалюцыю, у якой ухваляюцца пазытыўныя крокі, зробленыя Беларусьсю, але ў той жа час адзначаецца, што сытуацыя з правамі чалавека па-ранейшаму патрабуе паляпшэньня.

Нішто, навязанае Беларусі звонку, ня будзе прымацца нашай дзяржавай, заявіў кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Жэнэве Юры Амбразевіч, камэнтуючы рашэньне аб працягу мандата спэцдакладчыка ААН па Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG