Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сям’я забітага пілёта Су-24 ня хоча прымаць у падарунак ад Турэччыны дом у Анталіі


Анталія. Ілюстрацыйнае фота

Анталія. Ілюстрацыйнае фота

Мэр турэцкага гораду Кемэр Мустафа Гюль распавёў Бі-бі-сі, што прапанова падараваць сям’і забітага расейскага лётчыка дом была прынятая і падпісаная асабіста ім, а прафінансуюць пакупку дому мясцовыя бізнэсмэны.

«Мы ўсе тут жывем турызмам, і рэакцыя на ініцыятыву была станоўчая», — сказаў мэр Кемэра Мустафа Гюль, кажучы пра сваю прапанову купіць дом сям’і расейскага лётчыка Алега Пешкава, які загінуў у лістападзе летась.

Па словах Гюля, рашэньне аб пакупцы нерухомасьці для сям’і пілёта прынятае і падпісанае ім, а прадстаўнікі бізнэсу яго падтрымалі. Калі сям’я лётчыка пагодзіцца прыняць нерухомасьць у падарунак, то грошы на яе пакупку зьбяруць сярод уладальнікаў гатэляў Кемэра і фірмаў, якія абслугоўваюць турыстычную індустрыю гораду.

Між тым брат загінулага пілёта ў інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» заявіў, што сям’я Пешкава ня мае намеру патрабаваць ад Турэччыны кампэнсацыі або прымаць ад турэцкіх уладаў падарункі.

«Нават калі будуць прапаноўваць кампэнсацыю, ніхто ня возьме. Гэта ня тое што зьневажальна, гэта жахліва», — цытуюць расейскія СМІ словы брата забітага пілёта.

XS
SM
MD
LG