Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле затрымана 11 іншаземцаў, якія падазраюцца ў арганізацыі тэракту


Падазраваныя сьмяротнікі былі грамадзянамі Расеі, Узбэкістану і Кіргізіі, паведаміў прадстаўнік турэцкіх уладаў у чацьвер.

У Стамбуле турэцкая паліцыя затрымала 11 іншаземцаў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў ячэйцы «Ісламскага дзяржавы» і як мяркуецца, зьвязаных з тэрарыстамі-сьмяротнікамі, якія арганізавалі тэракт у аэрапорце імя Атацюрка. Пра гэта паведамляе тэлекампанія Haberturk на сваім вэб-сайце ў пятніцу.

Арышты былі праведзеныя на досьвітку атрадам паліцыі па барацьбе тэрарызмам у раёне Башакшэхір ў эўрапейскай частцы Стамбулу. Такім чынам колькасьць затрыманых склала 24 чалавекі, паведаміў тэлеканал. Прадстаўнік паліцыі ня змог пацьвердзіць даклад, які таксама быў распаўсюджаны іншымі сродкамі масавай інфармацыі.

Тры сьмяротнікі, якіх падазраюць у сувязі з «Ісламскай дзяржавай» забілі 44 чалавекі ў перастрэлцы і пры выбухах у галоўным аэрапорце Стамбулу ў аўторак. Гэта быў самы крывавы напад у ліку тэрактаў у Турэччыне за гэты год. Падазраваныя сьмяротнікі былі грамадзянамі Расеі, Узбэкістана і Кіргізіі, паведаміў прадстаўнік турэцкіх уладаў у чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG