Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі адклікалі ліцэнзію ў маскоўскага банку, які крэдытаваў Марын Лё Пэн


Старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін і кіраўніца Нацыянальнага фронту Марын Лё Пэн.

Старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін і кіраўніца Нацыянальнага фронту Марын Лё Пэн.

У канцы 2014 году Першы чэска-расейскі банк выдаў ультраправай францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн крэдыт на 9 мільёнаў еўра.

Банк Расеі 1 ліпеня адклікаў ліцэнзію ў маскоўскага ПЧРБ банку (былы Першы чэска-расейскі банк), які, у прыватнасьці, крэдытаваў ультраправую францускую партыю «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн.

У Цэнтрабанку палічылі, што ПЧРБ неадэкватна ацэньваў прынятыя рызыкі, што прывяло да поўнай страты ўласных сродкаў капіталу банку. У банку прызначаная часовая адміністрацыя.

Першы чэска-расейскі банк быў створаны ў 1996 годзе для абслугоўваньня зьнешнегандлёвага абароту і інвэстыцыйных праектаў Расі і Чэхіі.

У канцы 2014 году стала вядома, што банк выдаў ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн крэдыт на 9 мільёнаў эўра. Гэта адбылося пасьля таго, як Лё Пэн распавяла, што большасьць францускіх і эўрапейскіх банкаў адмаўляюцца крэдытаваць яе партыю.

XS
SM
MD
LG