Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партугалія перагуляла Польшчу па пэнальці і выйшла ў паўфінал


Лідэр партугальцаў Крышціяну Раналду (у цэнтры) не забіў падчас гульні, але рэалізаваў першы пэнальці ў пасьляматчавай сэрыі

Лідэр партугальцаў Крышціяну Раналду (у цэнтры) не забіў падчас гульні, але рэалізаваў першы пэнальці ў пасьляматчавай сэрыі

Зборная Партугаліі ў сэрыі пэнальці атрымала пуцёўку ў паўфінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.

У першым чвэрцьфінальным паядынку супраць каманды Польшчы партугальцы вымушаныя былі адыгрывацца ўжо з другой хвіліны, калі Робэрт Левандоўскі адкрыў лік. На 33-й хвіліне Рэнату Саншыш аднавіў раўнавагу, больш забітых мячоў у асноўны час матчу і ў овэртайме гледачы ня ўбачылі.

Супернік партугальцаў ў паўфінале вызначыцца ў матчы Уэльс — Бэльгія, які пачнецца а 22:00 па менскім часе.

Пасьля свае чвэрцьфінальныя матчы правядуць Нямеччына — Італія (2 ліпеня) і Францыя — Ісьляндыя (3 ліпеня).

XS
SM
MD
LG