Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада будзе ўдзельнічаць у разгортваньні сіл НАТО на ўсходзе Эўропы


Вайсковыя вучэньні ў Латвіі ў 2015 годзе.

Вайсковыя вучэньні ў Латвіі ў 2015 годзе.

Канада пацьвердзіла у чацьвер свой удзел у фармаваньні новага кантынгенту НАТО на ўсходзе Эўропы.

Хоць пра падрабязнасьці нічога невядома, у ваенных колах кажуць пра адпраўку канадзкіх салдат у Латвію.

У сярэдзіне чэрвеня міністры абароны краін НАТО ўзгаднілі пытаньні разгортваньня дадаткова чатырох шматнацыянальных батальёнаў у краінах Балтыі і ў Польшчы — у адказ на ўзмацненьне ваеннай актыўнасьці Расеі ў Крыме і на мяжы з Украінай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG