Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі спынены абарот 50-рублёвых купюр ўзору 2000 і 2010 гадоў


Сёньня да канца працоўнага дня іх можна было абмяняць у аддзяленьнях Нацыянальнага банку.

У Менску гэта можна было зрабіць у Цэнтральным апараце Нацбанку на вул. Талстога да 16 гадзін. Абмен купюр быў адной з нямногіх апэрацый, якія ажыцьцяўляў Нацбанк напярэдадні дэнамінацыі.

Супрацоўніца банка ў 15.48 не змагла сказаць на пытаньне карэспандэнта БелаПАН, наколькі актыўна насельніцтва абменьвала купюры ў апошні дазволены дзень, адзначыўшы толькі, што для гэтай апэрацыі засталося 12 хвілін.

Праз 15 хвілін у аддзяленьні «Ідэя Банка» на Прывакзальнай плошчы карэспандэнт БелаПАН назіраў, як пажылая жанчына спрабавала абмяняць некалькі 50-рублёвых купюр, але ёй было адмоўлена. «Нічога, дробязь», — махнула яна рукой і пайшла.

50-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэньне падчас дэнамінацыі 1 студзеня 2000 году (1: 1,000). На ёй намаляваная Брэсцкая крэпасьць. У 2010 годзе ў сувязі з рэформай беларускай мовы ў абарачэньне пачала ўводзіцца купюра з надпісам «пяцьдзясят рублёў» замест «пяцьдзесят рублёў».

1 студзеня 2015 года выпуск 50-рублевак быў спынены. Да 1 ліпеня 2015 году іх прымалі пры ўсіх плацяжах. З 1 ліпеня па 31 сьнежня 2015 году гэтыя купюры можна было абмяняць у Нацбанку і банках, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 году — толькі ў Нацбанку.

XS
SM
MD
LG