Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі — дэнамінацыя беларускага рубля (скасоўваюцца чатыры нулі).

Афіша

Менск — канцэрт камэрна-інструмэнтальнай музыкі. Музэй Азгура, вул. Азгура, 8. Пачатак а 19-ай.

Гэты дзень у гісторыі

1535 — пачаўся суд над Томасам Морам, ангельскім палітыкам і пісьменьнікам.

1569 — заключана Люблінская вунія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

1812 — Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.

Чарлз Дарвін

Чарлз Дарвін

1858 — упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарлза Дарвіна, згодна зь якой усе віды разьвіліся зь цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору.

1863 — пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой войска Поўначы разьбіла войска Поўдня.

1867 — абвешчаная незалежнасьць Канады.

1916 — пачалася бітва на Соме ў час Першай сусьветнай вайны.

1921 — зацьверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.

1944 — у Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя, на якой былі ўтвораныя Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк.

1963 — брытанскі ўрад прызнае, што Кім Філбі працаваў як савецкі агент. Кім Філбі быў завэрбаваны савецкай выведкай у 1934 годзе. Працаваў на высокіх пасадах у брытанскай выведцы.

1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі НАТО, застаўшыся ў палітычнай.

1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь.

1989 — у Кіеве створаны «Народны рух Украіны».

1991 — Варшаўскі абарончы пакт абвешчаны «няісным» на апошнім саміце гэтай арганізацыі.

1997 — Ганконг ізноў стаў часткай Кітаю.

2002 — уступіў у дзеяньне статут Міжнароднага крымінальнага суду.

2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз.

У гэты дзень нарадзіліся

1780 — Карл Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык.

1804 — Жорж Санд, француская пісьменьніца.

Вясельле Зоры і Вітаўта Кіпеляў

Вясельле Зоры і Вітаўта Кіпеляў

1927 — Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

1961 — Дыяна, прынцэса ўэльская.

У гэты дзень памерлі

1896 — Гарыет Бічэр-Стоў, амэрыканская пісьменьніца, апўтарка раману «Хаціна дзядзькі Тома».

1938 — расстраляны НКВД Іван Цьвікевіч, беларускі навуковец, кіраўнік мэдычнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры.

2009 — Марлон Брандо, амэрыканскі кінаактор.

Цытата

Вайна ёсьць працяг палітыкі іншымі сродкамі.

Карл Кляўзэвіц

XS
SM
MD
LG