Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі пра адстаўку Астахава ў ягоным атачэньні не пацьвярджаюць


Павел Астахаў

Павел Астахаў

У прэс-службе ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Расеі Паўла Астахава абверглі інфармацыю пра рашэньне амбудсмэна сысьці ў адстаўку.

«Мы крыніцы і чуткі не камэнтуем. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці», — заявіў «Газете.Ru» кіраўнік прэс-службы Рэнат Абдзееў.

РБК са спасылкай на тры крыніцы паведаміў у чацьвер, што Павел Астахаў напісаў заяву аб адстаўцы. Крыніца РБК, блізкая да кіраўніцтву Дзяржаўнай Думы, сьцьвярджае, што дзіцячы амбудсмэн пакіне свой пост у бліжэйшы час. Два блізкіх да Крамля суразмоўцы гэта пацьвердзілі.

Пакуль ніякіх указаў па Астахаву не было, сказаў РБК прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Ён заявіў, што ня бачыў заяву ўпаўнаважанага аб адстаўцы.

Астахаў займае пасаду ўпаўнаважанага па правах дзяцей у Расеі з 2009 году. Некаторыя яго выказваньні мелі шырокі рэзананс, у прыватнасьці, аб «зморшчаных жанчынах». Размаўляючы нядаўна зь дзецьмі, якія выжылі ў трагедыі на Сямозеры ў Карэліі, Астахаў спытаў: «Ну што, як паплавалі?» Пяскоў назваў гэтыя словы амбудсмэна «няёмкай фігурай мовы». «Я ня стаў бы далучацца да чарады тых, хто падае гэта як ледзь не наўмысны сарказм; відавочна, што гэта ня так», — выказаў тыдзень таму меркаваньне прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі.

XS
SM
MD
LG