Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксана Спрынчан: У Беларусі мне цікавая кожная мясьціна


Вялікае Княства Лысагорскае. Пісьменьніцкае лецішча. Лунінецкая мова. Дзед-нацыяналіст. Дзіцячая літаратура і любоў. Рэдактарства як радасьць. Грады і кветнікі. Генэтычная здольнасьць.

Размова з Аксанай Спрынчан, паэткай, аўтаркай кніжак для дзяцей, выдавецкім рэдактарам і садоўніцай-агародніцай.


Максімюк: ...Лунінец, дзе вы нарадзіліся, гэта, так бы мовіць, нетры Палесься. Але ўсё ж гэта горад, так што ў вашым дзяцінстве там, мабыць, па-палеску ўжо не гаварылі?..


Спрынчан: ...Гэта палескі гарадок, у якім размаўляюць і па-палеску, і трасянкай... Я нарадзілася ў Лунінцы, але з маленства жыла ў Менску. Мне так сплялося, што я гэтую мову чую як беларускую, хай са сваімі рысамі, якая проста стварае настрой і якая жыве...


Максімюк: ...Ёсьць у вас адчуваньне, што вы ў жыцьці ўжо дасягнулі ўсяго, што хацелі?..


Спрынчан: ...На дадзены момант я, відаць, дасягнула таго, што было магчыма, таго, што дадзена Богам. Але жыцьцё працягваецца, і я думаю, што будуць новыя дасягненьні, новыя радасьці... Я проста хачу заставацца свабодным чалавекам і, відаць, добрым... Я хачу, каб далей ствараліся вершы, каб мяне цешыла тое, што цешыць, каб зьявіліся новыя радасьці, якіх у краіне пакуль няма...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG