Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымусовы пакос у Глуску «самаскасаваўся»


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Пакуль праваабаронцы скардзіліся пракурору і Аблвыканкаму, распараджэньне аб прымусовай працы аказалася скасаваным.

Магілёўскі аблвыканкам скасаваў распараджэньне, паводле якога працаўнікоў 34 прадпрыемстваў Глушчыны накіроўвалі на прымусовы пакос з разьліку 300 кг сена на чалавека, піша «Вясна».

Праваабаронцы «Вясны» паскардзіліся на прымус да працы, які супярэчыць беларускім законам і Канстытуцыі, у пракуратуру Глускага раёну. Але пракурор Леанід Палевіч вырашыў не праводзіць ніякіх праверак і перакіраваў зварот у Магілёўскі аблвыканкам. Праваабаронцы зьвярнуліся і туды, але аказалася, што сенакос скасаваны.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце з аблвыканкаму. Прытым распараджэньне было скасаванае нібыта яшчэ тады, калі праваабаронцы высылалі скаргу (і калі расказалі пра гэта ў інтэрнэце).

41-шы артыкул Канстытуцыі Беларусі ў частцы 4 гарантуе беларусам права на працу, але забараняе прымусовую працу. Пункт 2 артыкула 6 закону «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» абавязвае пракурора прымаць меры па прадухіленьні парушэньняў заканадаўства, ад каго б яны не зыходзілі, а пункт 4 артыкула 27 таго ж закону надзяляе пракурора паўнамоцтвамі апратэстоўваць прававыя акты і рашэньні мясцовых органаў улады, а нават скасоўваць іх, калі яны пярэчаць заканадаўству.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG