Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве актывісты ўстанавілі 4 памятныя дошкі Нямцову


У Маскве грамадзянскія актывісты ўсталявалі адразу чатыры знакі ў памяць пра Барыса Нямцова. Яны зьявіліся 30 чэрвеня па чатырох маскоўскім адрасах, зьвязаных з жыцьцём і сьмерцю апазыцыйнага палітыка.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» адзін зь сяброў Камітэту пратэстных дзеяньняў, галоўны рэдактар «Штодзённага часопісу» Аляксандр Рыклін.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ноччу 28 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце. На месцы забойства быў створаны «народны мэмарыял», які ўлады гораду неаднаразова спрабавалі ліквідаваць, а актывістаў, якія там дзяжурылі, затрымлівалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG