Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў даручыў паэтапна зьняць санкцыі з Турэччыны


Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў падрыхтаваць меры для адмены санкцый супраць Турэччыны. Паводле яго, зьняцьце эканамічных абмежаваньняў пройдзе паэтапна, каб не нашкодзіць расейскім кампаніям. На пасяджэньні ўраду прэм’ер таксама выступіў за вяртаньне чартэрных рэйсаў на турэцкія курорты.

У Крамлі пры гэтым заявілі, што казаць аб аднаўленьні перамоваў па будаўніцтве газаправоду «Турэцкі паток» пакуль заўчасна. Паводле Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі, цяпер «Газпром» абмяркоўвае маршруты рэалізацыі праекту з Італіяй.

Масква ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Анкары пасьля таго, як у лістападзе летась турэцкія зьнішчальнікі зьбілі расейскі бамбавік Су-24 блізу турэцка-сырыйскай мяжы. Напярэдадні прэзыдэнты дзьвюх краінаў — Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган — упершыню пасьля інцыдэнту правялі тэлефонныя перамовы.

XS
SM
MD
LG