Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцтва АНТ зьмяніла стаўленьне да «Пагоні» — вядоўца


Цяпер на працы супрацоўнікі тэлеканала могуць насіць адзеньне з «Пагоняй». Раней было некамільфо.

Дзьмітры Ўрангель, вядоўца тэлеперадачы «Прыгоды капітана Ўрангеля» на дзяржаўным тэлеканале АНТ, апублікаваў здымкі, на якіх ён апрануты ў цішотку з «Пагоняй» і надпісам «Belarus». Газэта «Наша Ніва» пацікавілася ў яго, ці не баіцца Ўрангель праблемаў з кіраўніцтвам тэлеканалу.

«Гэта раней было некамільфо, хадзіць з „Пагоняй“, — кажа тэлевядоўца, — цяпер усё наадварот. Мне раней даводзілася хаваць, што мне падабаецца „Пагоня“, а цяпер я бачу — усё ў парадку. Усе вельмі хутка пераабуваюцца, я бачу, і кіраўніцтва пераабулася вельмі хутка».

Ён кажа, што проста «надзеў, што падабаецца», што мае «Пагоню» на працоўнай кніжцы, што часам выходзіць у горад у такой цішотцы і ня мае ніякіх праблемаў. А таксама згадвае, што неўзабаве БРСМ ладзіць «Дзень вышыванкі» — і так можа ў хуткім часе пачаць хадзіць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Але Ўрангель — ня першы, хто паказаў «Пагоню» на дзяржаўным ТВ. Так, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька зьявіўся ў футболцы з «Пагоняй» у тэлеперадачы «Клюб рэдактараў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG