Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З адміністрацыі Лукашэнкі сыходзіць «галоўны лібэрал» — Кірыл Руды


Кірыл Руды

Кірыл Руды

Экспэрты лічылі Кірыла Рудога найбольш лібэральным і прагрэсіўным чыноўнікам з прэзыдэнцкай адміністрацыі, а адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў у свой час назваў Рудога прадстаўніком «партыі рэфарматараў ва ўладзе».

Як паведамляе БелаПАН, Кірыл Руды зьедзе працаваць амбасадарам у Кітай.

Пасаду памочніка прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды заняў у чэрвені 2013 году.

У кнізе Рудога «Фінансавая дыета», выдадзенай у пачатку 2016 году, памочнік прэзыдэнта акцэнтаваў увагу на тым, што дырэктыўнае разьмеркаваньне рэсурсаў не прыносіць дзяржаве жаданага фінансавага і эканамічнага эфэкту.

Кірыл Руды нарадзіўся ў 1978 годзе, у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (БДЭУ). У 23 гады абараніў кандыдацкую дысэртацыю па пытаньнях валютнага рэгуляваньня. У 2002-2007 гадах працаваў намесьнікам дэкана факультэту фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. У 2007-2012 гадах займаў пасаду дарадцы па гандлёва-эканамічных пытаньнях пасольства Беларусі ў Кітаі. У 2012-м — абараніў доктарскую дысэртацыю па пытаньнях сусьветнай эканомікі і міжнародных фінансаў. З чэрвеня 2013 працаваў памочнікам прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях.

XS
SM
MD
LG