Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стамбул: 42 загінулыя, амаль 240 пацярпелых


Сваякі аднаго з загінулых падчас тэракту ў аэрапорце Стамбула, 29 чэрвеня 2016 году
Сваякі аднаго з загінулых падчас тэракту ў аэрапорце Стамбула, 29 чэрвеня 2016 году

Колькасьць ахвяраў тэракту ў аэрапорце Стамбула дасягнула 42 чалавек, а колькасьць пацярпелых набліжаецца да 240.

Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Milliyet са спасылкай на канцылярыю губэрнатара горада.

Адразу пасьля тэракту
Адразу пасьля тэракту

Праз больш чым суткі з моманту атакі адказнасьць за яе не ўзяла ніводная арганізацыя.

Паводле дадзеных выданьня, сярод загінулых пры нападзе траіх тэрарыстаў-сьмяротнікаў на будынак міжнароднага тэрмінала аэрапорта ўжо налічваецца 13 замежнікаў. Пацярпелымі лічацца 238 чалавек. 109 з 239 шпіталізаваных выпісалі, жыцьцё аднаго чалавека лекарам выратаваць не ўдалося.

Адразу пасьля тэракту
Адразу пасьля тэракту

Вядома, што сярод пацярпелых ёсьць адзін грамадзянін Расеі, беларусаў сярод пацярпелых няма.

Экспэрт у сфэры турызму Лілія Кобзік лічыць, што тэракт можа прывесьці да падзеньня попыту на турыстычныя паездкі беларусаў у Турцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG