Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад крушэньнем на самалёце Egypt Air быў пажар


Аэробус А320 авіякампаніі Egyptair

Аэробус А320 авіякампаніі Egyptair

Першыя дадзеныя самапісцаў эгіпецкага авіяляйнэра сьведчаць, што перад крушэньнем на борце быў пажар.

Дадзеныя аднаго з бартавых самапісцаў і аналіз абломкаў авіяляйнэра Egypt Air, які ўпаў у Міжземнае мора больш за месяц таму, указваюць на пажар на борце самалёта незадоўга да падзеньня, паведамілі ў сераду афіцыйныя прадстаўнікі Эгіпта.

Дадзеныя з самапісца пацьвярджаюць інфармацыю, атрыманую з бартавых датчыкаў самалёта аб наяўнасьці дыму ў пакоях прыбіральняў і пад кабінай лётчыкаў, дзе знаходзяцца электронныя сыстэмы кіраваньня палётам. На абломках самалёта, паднятых са дна мора, была выяўленая сажа і іншыя прыкметы ўзьдзеяньня высокіх тэмпэратур. Атрыманыя дадзеныя пакуль не дазваляюць зрабіць выснову пра тое, што магло выклікаць пажар. Але яны паказваюць на тое, што ў апошнія хвіліны палёту пілёты, якія знаходзіліся ў задымленай кабіне, спрабавалі справіцца з адмовай розных аўтаматычных сыстэмаў кіраваньня самалётам да таго часу, пакуль ён не зрабіў два рэзкія развароты ў супрацьлеглыя бакі і рэзка пайшоў уніз. Абодва бартавыя самапісцы спынілі працу на вышыні 11 кілямэтраў.

Самалёт Airbus A-320, які ладзіў рэйс Парыж — Каір, пацярпеў крушэньне 19 траўня над Міжземным морам прыкладна ў ста кілямэтрах ад узьбярэжжа Эгіпта. Усе 66 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Экспэрты ўказвалі на вэрсію тэрарыстычнага акту як на найбольш верагодную прычыну катастрофы. Аднак апошнія дадзеныя сьведчаць аб тым, што крушэньне маглі выклікаць і тэхнічныя непаладкі.

XS
SM
MD
LG