Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры 27 краін ЭЗ вырашылі распрацаваць плян рэформаў. Але не радыкальных


Жан-Клёд Юнкер і Дональд Туск
Жан-Клёд Юнкер і Дональд Туск

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што цяпер цалкам нерэальна гаварыць аб нейкіх радыкальных рэформах.

На сустрэчы ў Брусэлі ў сераду лідэры Эўразьвязу дамовіліся на працягу бліжэйшых дзевяці месяцаў распрацаваць прапановы аб рэформах арганізацыі.

Удзельнікі нефармальнага саміту вырашылі, што прыйшоў час унесьці зьмены, каб не дапусьціць паглыбленьня нэгатыўных наступстваў у сувязі з будучым выхадам Вялікабрытаніі з супольнасьці.

Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што галоўным фактарам узьнікненьня крызісу даверу да ЭЗ, росту Эўраскептыцызм і нацыяналізму стаў масавы наплыў бежанцаў у Эўропу. Ён таксама зноў падкрэсьліў немагчымасьць ніякіх папярэдніх перамоваў з Лёнданам пра будучы фармат адносін з Эўрасаюзам:

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што цяпер цалкам нерэальна гаварыць аб нейкіх радыкальных рэформах у ЭЗ — ні ў галіне падатковай інтэграцыі, ні ў палітычнай сфэры. Гэта, на думку Мэркель, запатрабуе ўнясеньня зьменаў у Лісабонскую дамову і правядзеньня новых рэфэрэндумаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG