Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошай шмат якія банкаматы ўжо не выдаюць. Скончыліся


Перад банкаматамі ў Менску і іншых гарадах — чэргі: людзі запасаюцца наяўнымі грашыма перад дэнамінацыяй.

Афіцыйна было папярэджана, што ў першыя дні пасьля дэнамінацыі пры апэрацыях з банкаўскімі карткамі могуць быць збоі, а банкаматы ня будуць працаваць у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня.

Карэспандэнты Свабоды паведамляюць, што шмат дзе ў банкаматах ужо скончыліся наяўныя грошы.

XS
SM
MD
LG