Афіша
Менск. У судзе Маскоўскага раёну працэс над сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам за акцыю салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА на вуліцы Валадарскага у чацьвер, 30 чэрвеня. Раённы аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Менску абвінавачвае Севярынца ў тым, што ён арганізаваў і правёў «несанкцыянаваную акцыю». Пачатак працэсу ў 9.30
У гісторыі:
1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.
1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.
1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.
1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю.
1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці.
1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.
1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.
1944 — Другая сусьветная вайна: з-пад нямецкай акупацыі вызвалены Слуцак.
1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1984 — пачатак рэгулярнага руху цягнікоў Менскага мэтро
У гэты дзень нарадзіліся
1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980).
1976 — Аляксей Янукевіч, беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ
У гэты дзень памерлі
1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.
1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.
2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Уладзімер Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку. Да 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя адкрыў 400 зь 500 вядомых помнікаў каменнага веку, стварыў археалягічную калекцыю ў сотні тысяч прадметаў. Напісаў манаграфіі, больш за 400 артыкулаў для энцыкляпэдый, шмат дасьледаваў гісторыю апошняй вайны і распрацаваў мэтодыку ваеннай археалёгіі.
2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі)
Цытата
Дзяржава, нават ламаючы і падпарадкоўваючы сабе творцу ці навукоўца, тым самым выказвае пашану яго ролі, прызнае яго вагу.
Чэслаў Мілаш