Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы зазірнулі ў рэкамэндацыі амэрыканскіх, брытанскіх, расейскіх і францускіх спэцслужбаў.

Камусьці гэтыя парады могуць здацца банальнымі, а камусьці могуць выратаваць жыцьцё.

1. Калі можаце — бяжыце

Сутнасьць рэкамэндацый спэцслужбаў розных краінаў зводзіцца да аднаго ключавым (і для многіх відавочнаму) моманту: калі ведаеце бясьпечны маршрут і можаце ім хутка пакінуць небясьпечнае месца — бяжыце, калі не — хавайцеся.

Бяжыце, кіньце свае рэчы. Вазьміце з сабой іншых людзей. Папярэджвайце сустрэчных пра пагрозу.

Трымайцеся далей ад праёмаў дзьвярэй і вокнаў. Калі пачалася страляніна — імгненна падайце на зямлю, прыкрывайце галаву рукамі, адварочвайцеся ў іншы бок. Не рухайцеся. Калі гэта бясьпечна, паспрабуйце знайсьці сховішча.



Як толькі апынаецеся ў бясьпецы — тэлефануйце ў паліцыю.

Калі ідзе контртэрарыстычная апэрацыя, не бяжыце насустрач супрацоўнікам спэцслужбаў, каб яны не прынялі вас за злачынца.

Ідзіце да іх спакойна, пазьбягайце рэзкіх рухаў. Трымаеце рукі на відавоку (французы рэкамэндуюць падняць іх), каб вас не прынялі за тэрарыста.

2. Калі ня можаце ўцячы — хавайцеся

Калі бясьпечна ўцячы не атрымліваецца — хавайцеся. Кладзіцеся на падлогу, па магчымасьці — далей ад вокнаў, дзьвярных праёмаў і адкрытых прастораў.

Падыдзе любое сховішча, але калі можаце выбіраць — пашукайце тоўстую мэталічную апору або моцны мур (напрыклад, тоўсты бэтонны або зь некалькіх слаёў цэглы).

Памятаеце, што кулі прабіваюць шкло, цэглу, дрэва і мэталь.



Вызначыце, дзе недалёка ад вашай хованцы знаходзяцца выхады. Калі гэта магчыма і бясьпечна — забарыкадуйцеся ў хованцы, адыдзіце ад дзьвярэй (так рэкамэндуюць французы).

Брытанскія спэцслужбы нагадваюць, што ў любой хованцы важна не перакрываць сабе шляхі да адступленьня.

Ня шуміце, адключыце гук і вібрацыю ў мабільным тэлефоне. Калі вы дома або ў памяшканьні — выключыце сьвятло і адключыце ўсю тэхніку, якая можа шумець.

3. Выбірайце самі, ці даваць адпор тэрарыстам

Калі ў вас няма спэцыяльнай падрыхтоўкі — лепш не «геройстваваць».

«Пры адсутнасьці спэцыяльнай падрыхтоўкі не спрабуйце самастойна абясшкодзіць тэрарыстаў, ўтрымаеце ад гэтага суседзяў,» — перасьцерагае ФСБ.

Пазыцыя ведамства па гэтым пытаньні, зрэшты, не занадта выразная.

Так, пры нападзе на аэрапорт ФСБ рэкамэндуе не дапамагаць сілам бясьпекі, «калі цалкам не ўпэўнены ў эфэктыўнасьці падобных дзеяньняў».

У іншай парадзе спэцслужба адзначае, што «рашэньне аказаць супраціў або адмовіцца ад гэтага павінна быць узважаным і адпавядаць небясьпецы сілаў тэрарыстаў».

Атакаваць нападніка толькі ў крайнім выпадку, калі нічога больш не застаецца, рэкамэндуюць у аддзеле бясьпекі мэрыі Х’юстана — іх відэа з парадамі, як выжыць пры атаках «стралкоў», апублікавана, у тым ліку, на сайце ФБР.

Аўтары рэкамэндуюць знайсьці прадметы, якія можна выкарыстоўваць у якасьці зброі і скаапэравацца, калі магчыма, зь іншымі людзьмі.

4. Калі вас ўзялі ў закладнікі — не супраціўляйцеся

Старайцеся не шумець і не рабіць рэзкіх рухаў. Не глядзіце злачынцам у вочы, не вядзіце сябе з выклікам. Выконвайце патрабаваньні захопнікаў, ня супярэчце і ня аказвайце супраціву.

Калі вам патрэбна мэдыцынская дапамога — гаварыце спакойна і коратка, нічога не рабіце, пакуль не атрымаеце дазволу ад захопнікаў.

Назірайце і слухайце. Ня дайце аслабнуць сьвядомасьці: трэніруйце памяць, лічыце час. Калі гэта магчыма і бясьпечна — займіцеся фізычнымі практыкаваньнямі.

Даведайцеся ў ахоўнікаў, ці можна чытаць, пісаць, карыстацца сродкамі асабістай гігіены. Паспрабуйце ўсталяваць кантакт з захопнікамі.

Ня абмяркоўвайце зь іншымі закладнікамі прыналежнасьць тэрарыстаў.

У выпадку, калі спэцслужбы пачнуць апэрацыю па вызваленьні закладнікаў, кладзіцеся на падлогу тварам уніз, закрывайце галаву рукамi i не рухайцеся.

Не бяжыце насустрач супрацоўнікам спэцслужбаў. Па магчымасьці, трымайцеся далей ад дзьвярных праёмаў і вокнаў.

5. Да і пасьля тэракту

Як толькі вы апынецеся ў бясьпецы — паведаміце аб тым, што адбылося, ў паліцыю.

Калі вы былі сярод закладнікаў — запамінайце падрабязнасьці нападу ў дробных дэталях. Спэцслужбам будзе важна ведаць, дзе канкрэтна знаходзяцца тэрарысты, дзе вы іх апошнім разам бачылі, колькі іх было, у што яны былі апранутыя і чым узброеныя. Таксама важна данесьці інфармацыю пра будынак, ці ёсьць унутры параненыя, колькі ўнутры закладнікаў, дзе знаходзяцца ўваходы і выхады.

Не паведамляйце ў сацсетках аб дзеяньнях спэцслужбаў, ня распаўсюджвайце чуткі і неправераную інфармацыю.


Многія тэракты можна папярэдзіць дзякуючы пільнасьці грамадзян, кажуць брытанскія, францускія і расейскія спэцслужбы ў сваіх рэкамэндацыях.

Калі вы знайшлі падазроны прадмет і гаспадара няма побач — абавязкова паведаміце ў паліцыю. У якасьці камуфляжу для выбуховых прылад выкарыстоўваюцца звычайныя сумкі, пакеты, скрынкі, цацкі.

Не чапайце, не ўскрываюць і ня перамяшчай прадметы. Зафіксуйце час выяўленьня. Дачакайцеся прыбыцьця паліцыі.

Растлумачце дзецям, што падазроныя прадметы могуць быць небясьпечныя.

***

Самая галоўная парада — захоўвайце спакой. Ці, прынамсі, спрабуйце.

Па матэрыялах Нацыянальнага контртэрарыстычнага офісу Вялікабрытаніі, ураду Францускай рэспублікі, Фэдэральнай службы бясьпекі РФ, а таксама аддзелу грамадзкай бясьпекі мэрыі Х’юстана, ЗША (відэа з рэкамэндацыямі таксама разьмешчана на сайце ФБР).

XS
SM
MD
LG