Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянт знайшоў у кватэры пэнсіянэркі 5000 даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

60-гадовая жанчына-інвалід проста забыла, куды паклала грошы, а думала, што скралі.

Намесьнік начальніка РУУС Кастрычніцкага раёну Менску Канстанцін Блажэй дапамог пэнсіянэрцы знайсьці грошы, якія яна згубіла ў сваёй кватэры, паведамляе прэс-служба ГУУС Менскага гарвыканкаму.

60-гадовая жанчына-інвалід распавяла міліцыі, што з кватэры зьніклі 5 тысяч даляраў, але пры аглядзе кватэры Блажэй міліцыянт знайшоў грошы ў шафе ў калідоры: жанчына проста забыла, куды іх паклала. «Пацярпелая» выказала падзяку міліцыі за дапамогу і ўважлівае стаўленьне да яе.

Міліцыя ж нагадвае, што «варта уважліва ставіцца да сваіх ашчаджэньняў, асабліва цяпер, у пэрыяд правядзеньня дэнамінацыі».

У сацсетках менскі ГУУС публікуе навіну з хэштэгам #моямилиция, які раней увёў тэлеканал «Белсат» для паведамленьняў пра бясчынствы і амаральныя паводзіны міліцыянтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG