Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрэчка з Шэксьпірам

  • Аляксандар Лукашук

Дэйвід Скот, «Каралева Вікторыя ў Тэатры „Глёбус“ на п’есе Шэксьпіра „Віндзорскія насьмешніцы“», 1840.

Дэйвід Скот, «Каралева Вікторыя ў Тэатры „Глёбус“ на п’есе Шэксьпіра „Віндзорскія насьмешніцы“», 1840.

Разьвіталіся са знакамітым акторам. Усюды напісалі пра яго бліскучыя ролі. Пра майстэрства і прафэсіяналізм. Пра служэньне сцэне. Пра тое, як ён на сконе СССР нечакана выступіў у падтрымку беларускай мовы, калі прымалі закон.

Не напісалі пра яго служэньне марыянэткай ў тэатры лялек — цацачным сэнаце новай улады, якая перакрэсьліла і закон, і мову. Пра скокі ў інтэграцыйнай апэрэце, дзе паяцам раздавалі пазалочаныя кароны. Пра ролю вялікага глуханямога, калі зьбівалі, арыштоўвалі, судзілі яго публіку, забаранялі і цкавалі яго знаёмых творцаў.

Увесь сьвет — тэатар, казаў Шэксьпір.

Але тэатар — ня ўвесь сьвет.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG