Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія гатэлі на працягу трох гадзін паведамяць у міліцыю аб заселеных замежніках


Гатэль "Рэнэсанс" у Менску
Гатэль "Рэнэсанс" у Менску

Беларускія гатэлі і іншыя суб’екты, якія разьмяшчаюць у сябе замежных турыстаў, будуць абавязаныя на працягу трох гадзін падаваць у органы ўнутраных спраў інфармацыю аб заселеных замежных турыстах. Гэта прадугледжваюць папраўкі ў некаторыя законы па пытаньнях вымушанай міграцыі, прынятыя 28 чэрвеня Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні, паведамляе БелаПАН.

«Названая зьмена выклікана меркаваньнямі нацыянальнай бясьпекі і будзе спрыяць вышуку асоб, якія знаходзяцца ў тым ліку ў міжнародным вышуку», — паведаміў на пасяджэньні старшыня парлямэнцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.

Навумовіч таксама паведаміў, што законапраект накіраваны на ўдасканаленьне заканадаўства Беларусі ў галіне вымушанай міграцыі і распрацаваны з улікам мер бясьпекі дзяржавы, нацыянальных інтарэсаў і перадавога міжнароднага вопыту.

Цэнтральнай навацыяй законапраекта, адзначыў ён, зьяўляецца ўкараненьне адзінай працэдуры прыёму і разгляду хадайніцтва аб прадстаўленьні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.

Як паведаміў Навумовіч, усяго з 1997 году па 1 чэрвеня 2016 года статус уцекача атрымала 928 чалавек, а дадатковую абарону 1.533 чалавекі. «Увядзеньне адзінай працэдуры дазволіць скараціць тэрмін знаходжаньня ў Беларусі замежнікаў, якія неабгрунтавана прэтэндуюць на атрыманьне якой-небудзь формы абароны. Тэрмін разгляду такіх хадайніцтваў, як правіла, ня будзе перавышаць шасьці месяцаў», — адзначыў дэпутат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG