Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Нідэрляндаў адхіліў ідэю Nexit


Парлямэнт Нідэрляндаў

Парлямэнт Нідэрляндаў

Парлямэнт Нідэрляндаў не падтрымаў прапанову правага папуліста Герта Вільдэрса правесьці рэфэрэндум аб выхадзе з Эўрасаюзу. Паводле законаў краіны падобны плебісцыт немагчымы.

Парлямэнт Нідэрляндаў не падтрымаў прапанову лідэра правай Партыі свабоды Герта Вільдэрса правесьці рэфэрэндум аб членстве краіны ў Эўрасаюзе. На пасяджэньні ў аўторак, 28 чэрвеня, ідэю плебісцыту падтрымалі толькі 14 дэпутатаў з 75.

Вілдэрс прапанаваў уладам як мага хутчэй правесьці «Nexit». Аднак, паводле дзеючых законаў Нідэрляндаў, на сёньняшні дзень усенароднае галасаваньне аб членстве ў ЭЗ немагчымае.

Пасьля падвядзеньня вынікаў рэфэрэндуму ў Вялікабрытаніі адразу ў некалькіх эўрапейскіх краінах прапанавалі ўзяць прыклад са Злучанага Каралеўства і прагаласаваць пытаньне аб выхадзе з ЭЗ. Напрыклад, лідэр францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен ухваліла рашэньне брытанцаў і прапанавала правесьці аналягічны плебісцыт у Францыі. Пэтыцыю за правядзеньне рэфэрэндуму сталі падпісваць фінскія актывісты, аднак, дэпутаты парлямэнту Фінляндыі заявілі, што нічога падобнага ў краіне не плянуецца.

XS
SM
MD
LG