Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан абраны ў Раду Бясьпекі ААН на 2 гады насуперак пратэстам праваабаронцаў


Казахстан сёньня ўпершыню абраны нясталым сябрам Рады Бясьпекі ААН на 2017-2018 гады, нягледзячы на заклікі праваабаронцаў зьвярнуць пільную ўвагу на сытуацыю з выкананьнем правоў чалавека ў краіне.

Падчас галасаваньня, што адбывалася ў Генэральнай Асамблеі, краіна атрымала падтрымку 138 дзяржаў — членаў ААН, апярэдзіўшы Тайлянд, які набраў 55 галасоў.

Такі ж статус атрымалі таксама Балівія, Швэцыя і Этыёпія.

Рада Бясьпекі зьяўляецца асноўным органам ААН, на які Статут
арганізацыі ўскладае адказнасьць за падтрыманьне міру і міжнароднай
бясьпекі. Рада Бясьпекі складаецца з 15 сяброў. Пяць краін прадстаўлены ў ім на сталай аснове (Расея, Кітай, Вялікабрытанія, ЗША і Францыя). Яшчэ 10 нясталых сяброў абіраюцца Генэральнай Асамблеяй на два гады.

Новыя краіны-сябры 1 студзеня зьменяць сваіх партнэраў па рэгіёне, чый двухгадовы тэрмін падыдзе да канца: Вэнэсуэлу, Анголу, Гішпанію, Новую Зэляндыю і Малайзію. Астатнія пяць непастаянных членаў — Эгіпэт, Сэнэгал,Украіна, Уругвай і Японія — застануцца ў Радзе Бясьпекі да канца 2017 году.

Беларусь апошні раз была нясталым сябрам Рады Бясьпекі ў 1974-75 гадах (яшчэ як БССР).

XS
SM
MD
LG