Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 чэрвеня: Акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў рэпрэсій у Курапатах


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск. Рух Салідарнасьці «Разам» праводзіць у Курапатах традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму. Пачатак а 18-й.

Маладэчна. Ток-шоў «Маладэчна — для моладзі?» Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае ўсіх цікаўных да сумеснага абмеркаваньня і пошуку крэатыўных ідэй. Адукацыйны цэнтар «Адкрытая прастора» (вул. Валынца, 12Б) Пачатак а 18-й.

У гісторыі

1440 — Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімер Ягайлавіч. Пры абраньні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падольле, захопленыя Польшчай, што пазьней і выканаў.

1940 — адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.

1944 — пачалася Менская апэрацыя, у выніку якой быў вызвалены Менск.

1984 — уведзена ў эксплюатацыю першая лінія Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1913 — Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гарадзенскай біяхімічнай школы.

1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.

1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

У гэты дзень памерлі

64 ці 67 — Сьвяты Пётра, апостал, рымскі папа

1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы. Дэпутат сейму Польшчы трох скліканьняў, старшыня Беларускага пасольскага клюбу ў 1925–1930 гадах пасьля выхаду адтуль Тарашкевіча. У 1925 адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускага сялянскага саюзу, у 1926 — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925–1930 гг. выдавец газэты «Сялянская Ніва».

1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык

2003 — Кэтрын Хэпбёрн, амэрыканская кінаактрыса

Цытата

Хоць чалавечаму жыцьцю няма цаны, мы заўсёды дзейнічаем так, нібы існуе нешта яшчэ больш каштоўнае.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG