Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча часова аднаўляе памежны кантроль зь іншымі краінамі Эўразьвязу


Праблемы на межах можна чакаць ад 4 ліпеня па 2 жніўня. Кантроль ня тычыцца асоб, якія выяжджаюць з Польшчы.

— З-за саміту НАТО і Сусьветных дзён моладзі, каб быць у стане правяраць асоб, якія ўяжджаюць, і ўзьняць ўзровень бясьпекі, на польскіх межах будзе ўведзены кантроль. Гэта, безумоўна, добрая рэч, — сказаў сэрвісу «InfoWire» Рафал Бачынскі-Селячык, аналітык Інстытуту грамадзкіх спраў.

Сусьветны дзень моладзі — гэта каталіцкі сьвяточны зьезд, арыентаваны на моладзь з усяго сьвету. Удзельнічаць у гэтым сьвяце запрашаюцца маладыя людзі, незалежна ад веравызнаньня. Ён пройдзе з 26 па 31 ліпеня ў Кракаве.

Саміт НАТО заплянаваны на 8-9 ліпеня ў Варшаве.

XS
SM
MD
LG