Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Volkswagen заплаціць амаль $15 млрд, каб урэгуляваць скандал з выхлапамі


Канцэрн заніжаў паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў, прадстаўляючы свае рухавікі як больш экалягічныя.

Уладальнікі аўтамабіляў, якія зазналі «дапрацоўку», могуць альбо прадаць іх назад аўтаканцэрну, альбо бясплатна прайсьці рамонт, а таксама атрымаць да 10 тысяч даляраў кампэнсацыі Аўтаканцэрн Volkswagen пагадзіўся на дасудовае ўрэгуляваньне «скандалу з выхлапамі» і па дадзеных AP, выплаціць $14,7 млрд. Гэта адна з найбуйнейшых кампэнсацый у гісторыі бізнэсу і найбуйнейшая ў ЗША.

Расьсьледаваньне ў дачыненьні да аўтамабільнага канцэрну пачалося ў верасьні 2015 году. Агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя ЗША апублікавала справаздачу, зь якой вынікала, што канцэрн выкарыстаў праграмныя мэтады для заніжэньня паказчыкаў выкідаў шкодных рэчываў падчас тэставаньня аўтамабіляў з дызэльным рухавіком. Такім чынам рухавікі Volkswagen пазыцыянаваліся як больш экалягічныя, што зьяўляецца важнай спажывецкай характарыстыкай на сучасным перанасычаным аўтарынку.

Абвінавачваньні закраналі каля 500 тысяч аўтамабіляў, прададзеных у ЗША за апошнія 7 гадоў, у тым ліку мадэлі Audi A3, а таксама Volkswagen Jetta, Beetle, Golf і Passat. Усе гэтыя мадэлі абсталяваныя чатырохцыліндравым дызэльным рухавіком аб’ёмам 2 літра з турбінай і прамым упырскам паліва (TDI).

Згодна з дасягнутымі дамоўленасьцямі, усе ўладальнікі аўтамабіляў канцэрну, якія зазналі «дапрацоўку», могуць альбо прадаць іх назад аўтаканцэрну, альбо бясплатна прайсьці рамонт, падчас якога будуць адкалібраваныя паказчыкі па выхлапу. Як чакаецца, канцэрну трэба будзе выправіць прыкладна палову з выпушчаных аўтамабіляў з рухавікамі аб’ёмам 2 літра (усяго каля 475 тыс. аўтамабіляў). На гэтыя мэты канцэрн выдаткуе каля $10 млрд. Кампэнсацыя кожнаму аўтаўладальніку складзе ад $ 5,100 да $ 10 тыс. у залежнасьці ад мадэлі аўтамабіля.

$2,7 мільярдаў аўтаканцэрн заплаціць уладам ЗША ў якасьці штрафу за забруджваньне прыроды, а яшчэ $2 мільярды пойдуць у фонд, зь якога будуць фінансавацца дасьледаваньне тэхналёгій, што прымяняюцца ў аўтапраме для зьніжэньня выхлапаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG