Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах асудзілі мужчыну, які дапамог свайму сыну зьбіць іншага хлопчыка


Канфлікт адбыўся 2 красавіка ля падʼезду дома 46а на вуліцы 50 год ВЛКСМ, нагадвае Intex-press. Два хлопчыкі 7-мі і 9-ці гадоў пасварыліся і пабіліся. На дапамогу малодшаму прыйшоў ягоны бацька. На запісы камэры відэаназіраньня, якую маці пацярпелага хлопчыка Ірына выклала ў інтэрнэт, бачна, як тата 7-гадовага Ромы трымае 9-гадовага Кліма, а Рома бʼе Кліма нагамі ў жывот. Гісторыя выклікала рэзананс: яе абмяркоўвалі ў ток-шоў на тэлеканале БТ-1.

У траўні ў дачыненьні да бацькі Ромы распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Судовы працэс пачаўся 27 чэрвеня. Абвінавачаны прызнаў, што ня меў рацыі ў той сытуацыі, і папрасіў прабачэньня ў Ірыны і Кліма. Але пры гэтым не прызнаў сябе вінаватым у хуліганскіх дзеяньнях.

28 чэрвеня мужчыну прызналі вінаватым у хуліганстве і прызначылі два гады папраўчых работ. Таксама суд пастанавіў, што бацька Ромы павінен выплаціць сямʼі Кліма 15 млн. рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды. Маці Ромы патрабавала 30 млн. і тлумачыла, што хоча на гэтыя грошы звазіць сына на адпачынак у санаторый.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG