Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт: Расея ўзмацніла сачэньне за дыпляматамі


Будынак амэрыканскай амбасады ў Маскве, падсьвечаны антыамэрыканскім надпісам.
Будынак амэрыканскай амбасады ў Маскве, падсьвечаны антыамэрыканскім надпісам.

Перасьлед і сачэньне за амэрыканскімі дыпляматамі ў Маскве значна ўзмацніліся, і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ўздымаў гэтае пытаньне падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у сакавіку.

Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

«Мы бачым ўзрастаньне ціску на дыпляматаў і ставімся да гэтага сур’ёзна», — сказала намесьніца прэс-сакратара Элізабэт Трудо, дадаўшы, што перасьлед з боку расейскіх агентаў спэцслужбаў і дарожнай паліцыі быў праблемай на працягу апошніх двух гадоў, калі ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію ва Ўкраіне.

Іншыя заходнія амбасады таксама паведамілі аб аналягічных паводзінах у дачыненьні сваіх дыпляматаў у Маскве, а таксама пра перасьлед амэрыканскіх дыпляматаў за межамі Расеі, сказала яна.

Вашынгтон пазбавіў пяць з шасьці ганаровых консулаў Расеі даверчых грамат у студзені, прыняўшы меры ў адказ пасьля перасьледу сваіх дыпляматаў. У адказ МЗС Расеі абвінаваціў ЗША ў правакаваньні расейскіх дыпляматаў у Злучаных Штатах і іншых краінах.

Ганаровыя консулы, як правіла, грамадзяне ЗША, якія выконваюць консульскія абавязкі ад імя замежнага ўраду. Пяцёра зь іх знаходзіліся ў Каліфорніі, Флорыдзе, Мінэсоце, у штаце Юта і ў Пуэрта-Рыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG