Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікіта Бялых галадае ў СІЗА ў чаканьні неабходных лекаў


Арыштаваны па абвінавачваньні ў атрыманьні хабару губэрнатар Кіраўскай вобласьці РФ Мікіта Бялых абвясьціў галадоўку, але не на знак пратэсту, а ў чаканьні, пакуль турэмныя лекары выдадуць яму неабходныя лекі.

Пра гэта Бялых распавёў у інтэрвію члену Грамадзкай назіральнай камісіі Зоі Сьветавай, якое публікуе «Адкрытая Расея».

Губэрнатар таксама дадаў, што ўжо напісаў ліст галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву. «Я павінен растлумачыць, што адбылося. Бо гэта „падстава“», — сказаў ён.

Бялых паведаміў, што зьвярнуўся з заявай да сьледчага з просьбай дазволіць яму сустрэчу з адвакатам Вадзімам Прохаравым і жонкай. Ён таксама адмовіўся ад паслуг абаронцы па прызначэньні Сяргея Цяцерына.

На пытаньне, чым ён будзе займацца ў турме, Бялых адказаў, што да яго ўжо прыходзіў бібліятэкар, і ён папрасіў прынесьці яму клясычную літаратуру, вершы Бродзкага і Шпалікава, а таксама падручнік гішпанскай мовы, якую даўно хацеў вывучыць.

Мікіта Бялых быў затрыманы ў Маскве 24 чэрвеня. Як заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту, у гэты дзень губэрнатар атрымаў 150 тысяч эўра, якія, паводле сьледзтва, зьяўляюцца трэцяй часткай хабару ў 400 тысяч эўра, у атрыманьні якога падазраюць Бялых. На наступны дзень суд на два месяцы арыштаваў губэрнатара. Сам ён абвяргае абвінавачваньні. Адвакаты абскардзілі арышт. У Кіраве ля будынка ўрада прайшлі адзіночныя пікеты ў абарону Мікіты Бялых.


XS
SM
MD
LG