Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельшчына: апазыцыянэры склалі 1% сябраў выбарчых камісій


Віктар Адзіночанка

Віктар Адзіночанка

Прэзыдыюм Гомельскага абласнога савету дэпутатаў і аблвыканкам 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні стварылі абласную і 17 акруговых выбарчых камісіяў.

Назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка, які прысутнічаў на паседжаньні, паведаміў, што ў абласную камісію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ня трапілі вылучаныя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі левых «Справядлівы сьвет». Ніводзін чалец АГП ня ўключаны і ў акруговыя выбарчыя камісіі, хаця прэтэндавалі на іх восем вылучэнцаў.

Зь 17 вылучэнцаў партыі «Справядлівы сьвет» у акруговых камісіях будуць працаваць толькі двое — у Навабеліцкай і Хойніцкай.

Мерапрыемства доўжылася тры гадзіны, уключна з так званым рэйтынгавым галасаваньнем. Прэтэндэнтам на ўключэньне ў склад камісіяў давалася кароткая характарыстыка. Абмеркаваньня кандыдатураў не было. За тых, каго ўключалі ў камісіі, чальцы прэзыдыюму і аблвыканкаму галасавалі аднагалосна, а за тых, каго ўрэшце не ўключылі, — галасавалі 2-3 чалавекі.

Агулам у згаданых камісіях будуць працаваць 234 чалавекі з 329, якія заявілі пра свой намер удзельнічаць у арганізацыі і правядзеньні парлямэнцкіх выбараў. Сярод 234 сябраў выбарчых камісіяў — толькі 2 прадстаўнікі апазыцыйных палітычных сіл, гэта менш чым 1%.

XS
SM
MD
LG