Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сума ўгоды не называецца, але EPAM можа дазволіць сабе купляць кампаніі за дзясяткі мільёнаў даляраў.

Амэрыканская ІТ-кампанія EPAM, якая мае беларускія карані і найбуйнейшае падразьдзяленьне ў Менску, набыла кітайскую кампанію Dextrys. Умовы пакупкі не называюцца.

Да цяперашніх офісаў у Шэньчжэні і Ганконгу пакупка дадасьць EPAM цэнтры ў Шанхаі, Гуанчжоў і Сучжоў, узмацніўшы прысутнасьць кампаніі ў Кітаі. Цэнтральны офіс Dextrys месьціцца ў Ньюбурыпорце, штат Масачусэтс (ЗША). Кітайская кампанія займаецца распрацоўкай праграм, кіраваньнем праектамі, аўтаматызацыяй тэставаньня, працуе з кліентамі ў сфэры вытворчасьці і продажу як софту, так і спажывецкіх тавараў. Штат кампаніі налічвае 1400 чалавек (у EPAM па ўсім сьвеце — 18 000).

Гэта ня першая буйная пакупка EPAM. Летась кампанія набыла амэрыканска-індыйскую Alliance Global Services са штатам у 1200 чалавек за 51,3 млн даляраў, два гады таму — ганконскую Jointech за 36,8 млн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG