Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

12 чалавек загінулі і больш за 30 параненыя ў выніку выбуху ў мячэці непадалёк ад Багдаду


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Прынамсі 12 чалавек загінулі і 32 былі параненыя 28 чэрвеня, калі сьмяротнік ў камізэльцы з выбухоўкай выбухнуў у мячэці ў Абу-Грэйб, прыкладна за 24 кілямэтры на захад ад сталіцы Ірака Багдаду.

Паводле дадзеных іракскіх чыноўнікаў, вернікі сабраліся ў мячэці, каб памаліцца пасьля завяршэньня паста падчас сьвятога месяца Рамадан.

Адказнасьць за напад не сябе ніхто ня ўзяў. Але раней ісламісты заклікалі сваіх прыхільнікаў да актывізацыі нападаў падчас Рамадана. Гэты напад стаў першым у ваколіцах Багдаду пасьля абвяшчэньня ўладамі пра перамогу над баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава» ў горадзе Фалуджа.

26 чэрвеня іракскія сілы абвясьцілі Фалуджу цалкам вызваленай ад групоўкі «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG