Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі распачатае расьсьледаваньне катастрофы эгіпэцкага самалёта


Пракуратура Парыжа пачала расьсьледаваньне крымінальнай справы аб крушэньні самалёта кампаніі EgyptAir 19 траўня сёлета. Самалёт францускай вытворчасьці, на борце якога знаходзіліся 66 чалавек, ляцеў з Парыжа ў Каір і зваліўся ў Міжземнае мора, калі падлятаў да эгіпэцкага ўзьбярэжжа.

Па словах прадстаўніка пракуратуры, няма ніякіх сьведчаньняў на карысьць вэрсіі пра тэракт. Таму справа заведзеная па артыкуле «забойства», яе расьсьледуюць спэцыялісты ў галіне авіяздарэньняў.

Прычыны катастрофы самалёта застаюцца загадкай. Знойдзеныя на дне мора два бартавыя самапісцы апынуліся моцна пашкоджанымі, таму, як паведамляе Бі-бі-сі, эгіпэцкія экспэрты не змаглі расшыфраваць іх запісы. «Чорныя скрыні» адпраўленыя ў Францыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG