Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак з Казахстану стварыў гіганцкі стрыт-арт на тэрыторыі ядзернага палігону


Kazakhstan - Pasha Cas Street-art, youtube

Kazakhstan - Pasha Cas Street-art, youtube

Стрыт-арт мастак з Казахстану Паша Кас стварыў гіганцкае графіці «Гэта маўчаньне», якое мае на мэце прыцягнуць увагу да праблемы захаваньня ядзерных адходаў. Графіці намаляванае на аб’екце Сяміпалацінскага ядзернага палігона.

«Казахстан у 21 стагодзьдзі ператвараецца ў звалку ядзерных адходаў. Дзяржава працягвае ладзіць экспэрымэнты над людзьмі. Гэта — маўчаньне. Жах. Адчай. Злачынства».

«Крык» — сэрыя карцін, створаных у прамежку паміж 1893 і 1910 нарвэскім мастаком-экспрэсіяністам Эдвардам Мункам. На іх намаляваная чалавечая постаць, якая крычыць, на фоне крывава-чырвонага неба і абагульненага пэйзажнага фону.

XS
SM
MD
LG