Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія адмаўляецца ад абавязковага вайсковага прызыву


Міністар абароны Грузіі Цінацін Хіташэлі падпісала загад, згодна зь якім вайсковая служба ва Ўзброеных сілах Грузіі перастала быць абавязковай.

Пра гэта было абвешчана сёньня на сустрэчы з грузінскімі і замежнымі журналістамі, якім Хіташэлі прадставіла гадавую справаздачу аб сваёй дзейнасьці на пасадзе міністра.

«Адным з маіх абяцаньняў на пасадзе міністра абароны было скасаваньне абавязковага прызыву. У вашай прысутнасьці я падпісваю загад аб тым, што больш ня будзе абавязковага прызыву», - цытуе Хіташэлі радыёстанцыя" Пірвэлі радыё ".

У красавіку 2016 сёлета Хіташэлі заявіла пра гатоўнасьць скасаваць абавязковы прызыў, аднак зрабіць гэта меркавалася ў 2017 годзе. Да сёньняшняга дня вйсковая служба ў Грузіі дзялілася на чатыры катэгорыі — абавязковая, кантрактная, кадравая і рэзэрвовая.

Прызыўнікоў, акрамя Мінабароны, разьмяркоўваюць і ў іншыя сілавыя ведамствы — МУС, Службу дзяржбясьпекі, Міністэрства па выкананьні пакараньняў, а таксама Спэцыяльную службу дзяржаўнай аховы. Тэрмін праходжаньня абавязковай ваеннай службы ў Грузіі — 12 месяцаў.

Як ужо паведамляла Радыё Свабода, днямі ў Літве было прынята іншае рашэньне — прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце падпісала закон аб увядзеньні ўсеагульнага вайсковага абавязку на сталай аснове (раней, у 2008 годзе, Літва адмовілася ад абавязковага прызыву ў войска).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG