Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэм’ер Малдовы Філат атрымаў 9 гадоў турмы за карупцыю


Экс-прэм’ер Малдовы Ўладзімір Філат прысуджаны да дзевяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці па справе аб карупцыі. Такое рашэньне вынес раённы суд Кішынэву.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Былы лідэр Лібэрал-дэмакратычнай партыі Малдовы (ЛДПМ), якая складала аснову кіруючай у краіне кааліцыі «Альянс за эўрапейскую інтэграцыю», быў арыштаваны 15 кастрычніка летась.

Пракуроры палічылі яго вінаватым у карупцыйных дзеяньнях па гучнай справе аб вывадзе мільярда эўра з трох малдоўскіх банкаў. Філат абвяргаў абвінавачваньні на свой адрас і сьцьвярджаў, што за яго арыштам стаіць партнэр па праэўрапейскай кааліцыі, віцэ-старшыня Дэмакратычнай партыі Малдовы (ДПМ) Уладзімір Плахатнюк, якога малдаўская прэса называе «шэрым кардыналам» малдоўскай палітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG