Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі: каталіцкая царква павінна прасіць прабачэньня ў геяў, жанчын і дзяцей


Каталіцкая царква павінна папрасіць прабачэньня ў геяў, жанчын, беднякоў і дзяцей за ганеньні і прымус да працы, заявіў папа Рымскі Францішак.

Такую заяву пантыфік зрабіў па дарозе з Армэніі ў Рым, адказваючы на пытаньне журналіста аб неабходнасьці прынесьці прабачэньні за ганеньні на гомасэксуалаў. Папа Францішак падкрэсьліў, што царква вучыць не падвяргаць геяў дыскрымінацыі.

Францішак І паўтарыў крыху зьменены варыянт вядомай фразы: «Хто я такі, каб судзіць?» — якую ён ужыў у камэнтары пра геяў, які ён зрабыў у сваёй першай замежнай паездцы пасьля ягонага абраньня у 2013 годзе.

«Пытаньне вось у чым: калі ў чалавека такая сытуацыя, і ў яго добрыя намеры, і ён шукае Бога, то хто мы такія, каб яго судзіць?» — заявіў пантыфік.

Таксама ён адзначыў, што каталіцкай царкве варта папрасіць прабачэньня за «дабраславеньне зброі». Праўдападобна, размова ідзе пра падтрымку ваенных канфліктаў з боку Ватыкану ў мінулым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG