Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараняе ўвоз гародніны і садавіны з Афрыкі празь Беларусь


Забарона тычыцца груш, яблыкаў, трускалак, таматаў, грыбоў, кавуноў, вінаграду, інжыра, чарэшні, некаторых гатункаў цыбулі.

З 27 чэрвеня забараняецца ўвоз гародніны і садавіны ў Расею з шэрагу краінаў Афрыкі празь Беларусь. Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на службу Рассельгаснагляду, гэта тычыцца такіх краінаў, як Кот-д’Івуар, Бэнін, Нігерыя, Гвінэя-Бісау, Гвінэя, Буркіна-Фасо, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Малі.

Падставай для гэтага стала падазрэньне ў тым, што пад выглядам афрыканскай прадукцыі ў Расею пастаўлялася прадукцыя з краінаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга. Падазрэньне заснаванае на адсутнасьці інфармацыі пра імпарт гэтай прадукцыі ў краіны ЭЗ і пра яе далейшае перамяшчэньне па эўрапейскай тэрыторыі. Напрыклад, амбасадар Бэніна ў Расеі ўжо заявіў, што краіна не вырошчвае некаторыя віды садавіны, якія пад выглядам бэнінскіх пастаўляліся ў РФ.

Увоз гэтай прадукцыі дазволены толькі празь міжнародныя пункты пропуску, празь дзяржаўную мяжу РФ пры атрыманьні інфармацыі ад афрыканскіх краіназ аб адпраўцы грузаў.

24 чэрвеня 2016 году супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Пскоўскай вобласьці затрымалі дзьве партыі сьвежых яблыкаў неўстаноўленага паходжаньня агульнай вагой 40 тон, якія ўвозілі з Рэспублікі Беларусь пад выглядам спэцабсталяваньня і запчастак для аўтамашын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG