Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня будуць створаныя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі


27 чэрвеня будуць створаныя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі для працы на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага скліканьня.

Як паведамляе БелаПАН, усяго будзе створана шэсьць абласных і Менская гарадзкая тэрытарыяльная камісіі, а таксама 110 акруговых камісій. У Берасьцейскай вобласьці будзе cтворана 16 акруговых камісій, у Віцебскай — 14, Гомельскай — 17, Гарадзенскай — 13, Менскай — 17, Магілёўскай — 13, у Менску — 20.

Стварэньне тэрытарыяльных і акруговых камісій будзе праходзіць на сумесных пасяджэньнях прэзыдыюмаў абласных, Менскага гарадзкога саветаў дэпутатаў і абласных, Менскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў.

Першыя паседжаньні тэрытарыяльных і акруговых камісій павінны адбыцца не пазьней за тры дні з дня іх утварэньня.

Вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій будзе праходзіць па 24 ліпеня.

Парлямэнцкія выбары пройдуць 11 верасьня.

XS
SM
MD
LG