Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 чэрвеня: гадавіна ўтварэньня ТБМ


Старшыня Таварыства Беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў.
Старшыня Таварыства Беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

У Менску празаік Давід Шульман прэзэнтуе сваю новую кнігу “Особое женское состояние”. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасьці 37а). 27 чэрвеня. Пачатак а 19-й.

У гісторыі

1707 — захоп Быхава, наймацнейшай фартэцы ВКЛ, маскоўскім войскам у часе Паўночнай вайны.

1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.

1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай. Прысутнічалі 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі і беларускія згуртаваньні за мяжой. Са справаздачамі і рэфэратамі на кангрэсе выступілі Радаслаў Астроўскі, Мікалай Шкялёнак, Аўген Калубовіч. Рэзалюцыя кангрэсу мела антырасейскую і антыбальшавіцкую скіраванасьць. Апэлюючы да пастановы Рады БНР, якая была выказаная 25 сакавіка 1918 Трэцяй Устаноўчай граматай, кангрэс адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасьці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу. У сувязі з набліжэньнем савецкіх войскаў кангрэс праходзіў у сьпешцы. Яго значэньне было важным у асноўным толькі для БЦР. Празь некалькі дзён Рада разам зь іншымі грамадзкімі ўстановамі эвакуявалася.

1989 — устаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.

У гэты дзень нарадзіліся:

1784 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст, адзін зь вядомых прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту 1820-х, калі Адам Міцкевіч і ягоныя аднагодкі атрымлівалі ў Вільні адукацыю. Бароўскі лічыцца адным з заснавальнікаў рамантызму ў польскай літаратуры; спрабаваў узгадняць яго з клясыцызмам. Быў знаёмы з творамі клясычных літаратур. Перакладаў з латыні, францускай, ангельскай на польскую мову. Сярод перакладаў Л. Бароўскага — камэдыі Мальера «Скупы» і «Жанчыны-філёзафы», фрагмэнты твораў Шэксьпіра, Мільтана, Байрана. Пасьля Л. Бароўскага застаўся ў рукапісе пераклад «Дон Кіхота» з гішпанскага арыгіналу. Выдаў паэму «Манахамахія» Ігнацыя Красіцкага са сваімі навуковымі камэнтарамі.

1909 — Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД у.1937 г. як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў зняволення. Па некаторых звестках, уцёк у студзені .1944 г. з аднаго з лагераў на Калыме, далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР у 1954 -ым.

1925 — Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца.

1934 — Віктар Карамазаў, беларускі пісьменьнік.

1941 — Кшыштаф Кесьлёўскі, польскі кінарэжысэр

1949 — Міхаіл Хвастоў, беларускі дыплямат.

1955 — Ізабэль Аджані, француская акторка.

1961 — Анатоль Лябедзька, палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У гэты дзень памерлі

1933 — Міхась Явар, беларускі паэт.

1947 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

Цытата

Я надзей ня трачу. Я веру. Калі я заклікаў «не падаць духам», дык ясна, што і сам ня падаю. Вельмі бывае цяжкі настрой ад усёй брыдоты, якую бачыш, чуеш. Але, як у народзе кажуць, перажылі зіму, перажывём і лета…

Ніл Гілевіч, першы старшыня Таварыства беларускай мовы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG