Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Беларусі «нармальна» ацэньвае пэрспэктывы краіны


«У нас, у прынцыпе, сапраўды добры патэнцыял. У нас добрая вытворчасьць, добры кадравы патэнцыял, добрая інфраструктура, добрае сацыяльна-палітычнае становішча ў краіне. У нас ёсьць стабільнасьць..», — заявіў кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканалу АНТ, паказаным ўвечары 26 чэрвеня.

Паводле яго словаў, усё гэта ў сукупнасьці, плюс намечаныя «чарговыя напрамкі разьвіцьця на пяцігодзьдзе» гаворыць пра тое, што «мы абсалютна трапілі з пункту гледжаньня вызначэньня прыярытэтаў». «Трапілі — у тым сэнсе, што правільна іх вызначылі», — удакладніў Кабякоў.

Гэта, як адзначыў кіраўнік ураду, «дае добрую ўнутраную ўпэўненасьць у тым, што мы сапраўды за бліжэйшае пяцігодзьдзе павінны істотна прыбавіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG